1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Самыя светлыя ўспаміны ў кожнага з нас звязаны з дзяцінствам. Гэта той час, калі свет вакол здаецца вялікім, неба– бясхмарным, а цуды чакаюць на кожным кроку. Пачуцці з гадамі могуць слабець, але дзіцячыя ўражанні і ўспаміны мы праносім праз усё жыццё. Менавіта таму дарослым так важна ахоўваць далікатны свет дзяцей, быць для іх падтрымкай і апорай.

У гэта добрае свята мы жадаем усім дзецям сонечнага і шчаслівага жыцця. Няхай заўсёды вас акаляюць увага, клопат і любоў. А дарослым жадаем пяшчоты і чуласці, разумення і цярпення.

З Днём абароны дзяцей!

up
Вход