Дадатак Aversev Media: падручнікі, якія заўсёды пад рукой

Усё бліжэй заканчэнне навучальнага года і летнія канікулы. Многія школьнікі ўжо здалі падручнікі. А што рабіць, калі дамашнія заданні яшчэ задаюць і скарыстаць навучальныя дапаможнікі было б вельмі дарэчы? У гэтай сітуацыі добрым памочнікам стане дадатак Aversev Media: у ім ёсць падручнікі па ўсіх прадметах і для ўсіх класаў. Неабавязкова ісці ў бібліятэку – можна спампаваць патрэбны дапаможнік і займацца па ім на тэлефоне або камп'ютары. А адзінаццацікласнікі з дапамогай дадатка змогуць паўтарыць неабходныя матэрыялы за ўсе гады навучання і якасна падрыхтавацца да здачы цэнтралізаванага тэсціравання.

Мы ўпэўнены, што Aversev Media дапаможа школьнікам паспяхова завяршыць год!

up
Вход