З днём нараджэння, «Аверсэв»!
Выдавецтва «Аверсэв» пасталела на год: сёння мы святкуем свой 26-ы дзень нараджэння. Увесь гэты час наш калектыў стварае кнігі, якія становяцца незаменнымі памочнікамі для навучэнцаў і настаўнікаў. З нашымі дапаможнікамі малыя пазнаюць свет, школьнікі замацоўваюць веды па прадметах, выпускнікі рыхтуюцца да паступлення, а педагогі праводзяць цікавыя ўрокі.
Сёння мы хочам сказаць вялікі дзякуй: супрацоўнікам выдавецтва, аўтарам, рэцэнзентам – за прафесіяналізм і плённую працу, партнёрам – за адкрытасць для супрацоўніцтва, а настаўнікам, вучням, мамам і татам – за давер. Мы рады, што вы з намі!
Дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца