Як працаваць з падручнікамі і сшыткамі на рэсурсе Aversev Media

На стартавай старонцы Aversev Media можна загрузіць падручнікі ў адзін клік: для гэтага з дапамогай хуткага падбору выберыце неабходны клас, прадмет і мову навучання.

Каб загрузіць рабочыя сшыткі і дапаможнікі для самастойных і кантрольных работ для заняткаў у IV чвэрці, вам трэба:

  • • націснуць «Прапусціць» на старонцы з хуткім падборам падручнікаў і зайсці ў каталог дадатка;

  • • выкарыстоўваючы фільтры, выбраць клас, прадмет, від выдання, якiя вас цікавяць, і загрузіць неабходны дапаможнік.

Пасля загрузкі дапаможнік можна раздрукаваць адным са спосабаў:

  • • калі вы працуеце з рэсурсам на камп'ютары, то націсніце кнопку «Друк» прама ў файле;

  • • падчас працы з мабільным дадаткам спачатку зрабіце здымак экрана (скрыншот) з патрэбнай старонкай, а потым раздрукуйце яго.

 

Зараз усё гатова для заняткаў, жадаем поспехаў!

up
Вход