У Aversev Media дабаўлены рабочыя сшыткі і дапаможнікі для IV чвэрці

Сёння настаўнікам і вучням асабліва няпроста. Канікулы прадоўжаны, далейшы фармат арганізацыі адукацыйнага працэсу абмяркоўваецца. Магчыма, школы пяройдуць на дыстанцыйнае навучанне, і педагогам неабходна будзе асвоіць новыя спосабы працы з выкарыстаннем камп'ютараў і смартфонаў. З'явіцца шмат пытанняў: як у гэтых нязвыклых умовах лепш растлумачыць дзецям новую тэму? як уключыць іх у абмеркаванне? як праверыць пройдзены матэрыял?

Бацькам таксама давядзецца адаптавацца. Калі дзеці будуць вучыцца дома, ля камп'ютараў, дарослым трэба будзе актыўна іх падтрымліваць. Ужо цяпер бацькам прыходзіцца шукаць адказ на пытанне: чым заняць дзяцей, пакуль няма ўрокаў у школе? Прычым так, каб гэта была не марная трата часу і вучэбнага патэнцыялу, а сапраўды карысны занятак.

Выдавецтва «Аверсэв» падрыхтавала варыянт рашэння гэтых пытанняў. На рэсурсе Aversev Media кампанія ў свабодным доступе размясціла рабочыя сшыткі, а таксама зборнікі самастойных і кантрольных работ па ўсіх прадметах і класах для 4-й чвэрці. Устанавіўшы дадатак Aversev Media на тэлефон (планшэт) або скарыстаўшыся рэсурсам на камп'ютары, настаўнік зможа растлумачыць новую тэму і праверыць ужо вывучаны матэрыял, а бацькі - заняцца з дзецьмі дадаткова.

Так мы хочам падтрымаць настаўнікаў і бацькоў у няпростых умовах. Гэтае рашэнне дазволіць захаваць бесперапыннасць навучання і зрабіць яго эфектыўным пры любым фармаце, дзе б ні праходзілі заняткі - у школе або дома.

Важна памятаць: на якасць навучання ўплывае не дыстанцыя паміж настаўнікам і вучнямі, а змест адукацыйнага працэсу і тых матэрыялаў, якія ў ім выкарыстоўваюцца.

up