Як настаўніку эфектыўна арганізаваць дыстанцыйнае навучанне?

Пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання важна прытрымлівацца ўстаноўленага вучэбнага плана, а таксама эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

Мы падрыхтавалі рэкамендацыі, якія дапамогуць настаўніку арганізаваць адукацыйны працэс анлайн.

1. Загадзя раскажыце вучням і бацькам, як будуць праходзіць аддаленыя заняткі.
Так дзецям будзе лягчэй прывыкнуць да новага фармату навучання, а бацькі змогуць дапамагчы дзіцяці арганізаваць заняткі дома.

2. У любым зручным мэсэнджары стварыце суполку і запросіце ў яе вучняў.
У суполцы вы можаце даваць заданні з падручнікаў і рабочых сшыткаў, атрымліваць зваротную сувязь, праводзіць кансультацыі з дапамогай аўдыёзванкоў або відэаканферэнцый, дзяліцца навучальнымі матэрыяламі.

3. Пачынаючы ўрок, папрасіце кожнага вучня даслаць прывітальнае паведамленне або выкананае хатняе заданне.
Так вы праверыце, ці ўсе вучні «прысутнічаюць» на занятку і гатовыя да працы.

4. Арганізуйце вывучэнне новай тэмы з дапамогай відэа і дадатковых матэрыялаў.
Вы можаце загадзя запісаць відэа з тлумачэннем новай тэмы або правесці відэатрансляцыю анлайн. Таксама ў чаце суполкі можна падзяліцца з вучнямі дадатковымі матэрыяламі ў любым фармаце. Гэта можа быць тэкставы дакумент, выява, спасылка на адукацыйны рэсурс і іншыя крыніцы.

5. Далучайце дзяцей да вывучэння новай тэмы.
Папрасіце дзяцей прачытаць матэрыял з падручніка і адразу задайце ім пытанні па прачытаным.
На рэсурсе Aversev Media ў свабодным доступе размешчаны рабочыя сшыткі, а таксама зборнікі самастойных і кантрольных работ па ўсіх прадметах і класах для 4-й чвэрці. Падрабязную інструкцыю па працы з рэсурсам можна паглядзець на сайце aversev.by.

6. Замацуйце вывучаны матэрыял з дапамогай рабочых сшыткаў, дзе ўжо падабраныя заданні да тэмы, што вывучаецца.
Для гэтага можна назваць нумар задання ў чаце суполкі, вызначыць тэрмін і папрасіць вучняў даслаць фота выкананага задання. Групавыя аўдыёзванкі дапамогуць адразу абмеркаваць зробленую працу.

7. Праверце пройдзены матэрыял, выкарыстоўваючы апытанні ці тэсты.
Стварыць апытанне для вучняў можна прама ў мэсэнджары, а тэсты зручна арганізаваць у Google формах і адправіць спасылку вучням. Пасля праверкі дайце зваротную сувязь у чаце суполкі.

8. У канцы ўрока задайце хатняе заданне з рабочага сшытка.
Паведамленне з хатнім заданнем можна замацаваць уверсе чата суполкі.

Прыкладаем таксама інструкцыю Viber, як наладзіць працу мэсэнджара для аддаленага навучання на прыкладзе вопыту расійскіх педагогаў.

Жадаем поспехаў!

up