Віншуем пераможцаў інтэлектуальна-творчай алімпіяды «Патрыёт»!

28 лютага ў Акадэміі МУС адбылася V Рэспубліканская кадэцкая інтэлектуальна-творчая алімпіяда «Патрыёт». Гэта мерапрыемства штогод збірае самых творчых навучэнцаў X–XI класаў кадэцкіх вучылішчаў, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС. Удзельнікаў чакалі разнапланавыя конкурсныя заданні: творчае прадстаўленне каманд, бліцапытанне на веданне гістарычных падзей і ўменне праяўляць знаходлівасць і кемлівасць, пытанні па змесце лепшых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну, інсцэніроўка літаратурных твораў патрыятычнай тэматыкі. Кадэты паказалі сябе бліскучымі эрудытамі і сапраўднымі артыстамі.

Журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі праваахоўных органаў, сілавых ведамстваў і Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў, па выніках выканання ўсіх заданняў узнагародзіла лепшыя каманды:

  • • 1 месца – Віцебскае кадэцкае вучылішча,
  • • 2 месца – Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь,
  • • 3 месца – Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі алімпіяды, а таксама прызамі ад выдавецтва «Аверсэв».

up
Вход