Выстава «Адукацыя і кар’ера» пройдзе ў Мінску

З 13 па 15 лютага ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у 18-ы раз пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава для абітурыентаў, школьнікаў і студэнтаў «Адукацыя і кар'ера».

Наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх і замежных універсітэтаў, каледжаў і ліцэяў, адукацыйных цэнтраў і школ па вывучэнні замежных моў, а таксама квесты, майстар-класы і прэзентацыі.

Госці выставы змогуць:

  • • вызначыцца з прафесіяй;
  • • даведацца больш пра студэнцкае жыццё;
  • • пазнаёміцца з магчымасцямі павышэння кваліфікацыі і атрымання другой вышэйшай адукацыі;
  • • выбраць моўную школу;
  • • ацаніць свае перспектывы ў сферы IT.

Выдавецтва «Аверсэв» выступае інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.

Час работы выставы: 13 і 14 лютага – з 10:00 да 18:00, 15 лютага – з 10:00 да 16:00.

up
Вход