Планы-канспекты ўрокаў пераможцаў конкурсу педагагічнага майстэрства

Планы-канспекты ўрокаў пераможцаў «Адкрытага конкурсу педагагічнага майстэрства» можна спампаваць на нашым сайце.

Конкурс праводзіўся выдавецтвам з 20 жніўня па 15 лістапада 2019 г. сярод педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На конкурс паступіла больш за 1800 работ. Журы вызначыла 60 пераможцаў у пяці намінацыях. Усе пераможцы будуць узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і планшэтамі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.

up
Вход