Навінка! Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисенка и его друзей
У кнізе аўтары сабралі пазнавальныя казкі, якія дапамогуць бацькам растлумачыць дзіцяці складаныя пытанні. Чаму трэба чытаць і менш гуляць з тэлефонам? Як не засмучацца, калі зрабіў памылку, і чаму пры гэтым можна навучыцца? Навошта трэба развіваць уяўленне? Чаму важна дапамагаць іншым?
Пасля кожнай казкі прыведзены заданні і пытанні, на якія няма «правільных» адказаў, але яны дапамогуць даросламу і дзіцяці пабудаваць даверлівую гутарку, разам паразважаць над тэмай.
Эўрыстычныя казкі – гэта кніга, якая дапаможа дзіцяці лепш зразумець свой унутраны свет, вывучыць навакольную рэчаіснасць, зірнуць на многія рэчы па-новаму, развіць крэатыўнасць і пазнавальныя здольнасці.