Новы каляндар «Аверсэв»: лепшыя малюнкі конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне»
Каляндар выдавецтва «Аверсэв» на 2020 год упрыгожылі 13 яркіх, добрых і радасных малюнкаў юных мастакоў. Гэта лепшыя работы, прадстаўленыя на Рэспубліканскім конкурсе жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», які праходзіў у 2019 годзе.
Усе малюнкі аб'ядноўвае агульная тэма – дзіцячы погляд на свет, шчасце, дружбу, сям'ю. Маляўнічыя і шчырыя работы таленавітых дзяцей дазваляюць дарослым паглядзець на навакольны свет па-іншаму, нанова адкрыць яго прыгажосць.
І каб у новым годзе кожны месяц быў светлым і добрым, мы будзем пачынаць яго ў сацыяльных сетках з карціны месяца з нашага календара.
Спампаваць каляндар на 2020 год