Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу
19 снежня 2019 года ў магазіне «Дом кнігі "Светач"» выдавецтва «Аверсэв» ва ўрачыстых абставінах узнагародзіла дыпломамі пераможцаў Адкрытага конкурсу педагагічнага майстэрства, а таксама ўручыла ім каштоўныя прызы – планшэты.
Дырэктар выдавецтва «Аверсэв» Дзмітрый Леанідавіч Дзямбоўскі і галоўны рэдактар выдавецтва Аляксандр Мікалаевіч Таранда падзякавалі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу, а таксама пажадалі ім прафесійнага росту, творчых поспехаў і ўдзячных вучняў.
З віншавальным словам да пераможцаў звярнуўся інфармацыйны партнёр конкурсу ў асобе намесніка галоўнага рэдактара «Настаўніцкай газеты» Вольгі Анатольеўны Дубоўскай. Яна адзначыла вялікую цікавасць да конкурсу з боку ўдзельнікаў, падкрэсліла яго значнасць для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі і творчай самарэалізацыі.
Яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам і віншуем пераможцаў!