Выдавецтва «Аверсэв» адзначана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

13 снежня ў выставачнай залі Нацыянальнай бібліятэкі стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019». Арганізатарамі выставы лепшых кніг, выпушчаных беларускімі выдавецтвамі ў 2019-м годзе, выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная кніжная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Асобны стэнд выставы, якая прадоўжыцца да лютага, прысвечаны дапаможнікам выдавецтва «Аверсэв».

Акрамя таго, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла дыпломы за дасягненне высокіх паказчыкаў у выдавецкай дзейнасці. Кампанія «Аверсэв» была ўзнагароджана дыпломам за падрыхтоўку і выпуск найбольшай колькасці выданняў па назвах у 2019-м годзе.

up
Вход