Карціна месяца

«Кавярня». 2010 год
Касабука Ілона Георгіеўна
Палатно, алей

Карціна «Кавярня» падобная на сон мінулага лета, такая ж чароўная, пяшчотная, напоўненая дзённым святлом і спакоем. Кампазіцыя палатна вылучаецца сваёй камернасцю, а сюжэт просты і знаёмы кожнаму. Твор запрашае гледача перажыць цудоўнае імгненне і атрымаць асалоду ад яго, акунуцца ў свет гармоніі і ўтульнасці, які адлюстравала мастачка.

Карціна прадстаўлена ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Ілона Георгіеўна Касабука (1966) стварае тонкія настальгічныя работы. Цэнтральныя матывы яе творчасці – паэтызацыя жыцця, прыгажосць імгнення і напоўненасць сэнсам простых рэчаў.

Творы Ілоны Георгіеўны знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастацкіх музеяў Балгарыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, у многіх іншых дзяржаўных і прыватных калекцыях свету.

 

Карціна «Кавярня» завяршае знаёмства з календаром «Таямнiцы сучаснага мастацтва», прысвечаным сучаснаму беларускаму жывапісу. Спадзяемся, што творчасць цікавых і таленавітых мастакоў стала для вас сапраўдным адкрыццём і натхніла на новыя здзяйсненні!

up
Вход