Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў

29 лістапада 2019 года ў магазіне «Светач» (г. Мінск) выдавецтва «Аверсэв» і ААТ «Белкніга» ва ўрачыстых абставінах узнагародзілі пераможцаў конкурсаў «Таемны пакупнік» і «Самы эфектыўны магазін па продажы вучэбнай літаратуры выдавецтва "Аверсэв"».

 

Праведзеныя конкурсы дазволілі вызначыць кніжныя магазіны з самымі высокімі паказчыкамі продажаў вучэбнай літаратуры, а таксама выявіць лепшых прадаўцоў-кансультантаў магазінаў сеткі ААТ «Белкніга».

Дырэктар выдавецтва «Аверсэв» Дзмітрый Леанідавіч Дзямбоўскі і галоўны рэдактар выдавецтва Аляксандр Мікалаевіч Таранда падзякавалі супрацоўнікам магазінаў за высокую якасць абслугоўвання наведвальнікаў і прафесіяналізм у працы.

Значнасць мерапрыемства зазначыў сваёй прысутнасцю начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Андрыевіч Уладзімір Уладзіміравіч. Ён падкрэсліў асаблівую важнасць сумеснай працы выдавецтва «Аверсэв» і сеткі ААТ «Белкніга» і падзякаваў за садзейнічанне папулярызацыі кніг і чытання.

На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічаў генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч, які павіншаваў калег з перамогай і падзякаваў ім за прафесійныя дасягненні. Ён падкрэсліў, што зладжаная праца сеткі «Белкніга» і выдавецтва «Аверсэв» дае магчымасць кожнай кнізе знайсці свайго пакупніка.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Яшчэ раз дзякуем усім удзельнікам, віншуем пераможцаў і жадаем усім прафесійных поспехаў!

left-arrow
right-arrow
up
Вход