Юныя інспектары: вясёлыя і знаходлівыя
5 лістапада ў Азярцоўскай сярэдняй школе прайшлі XIII Мінскія абласныя гульні сярод каманд вясёлых і знаходлівых Юных інспектараў дарожнага руху.
5 лістапада ў Азярцоўскай сярэдняй школе прайшлі XIII Мінскія абласныя гульні сярод каманд вясёлых і знаходлівых Юных інспектараў дарожнага руху. Гульні КВЗ юных інспектараў – гэта мерапрыемствы, якія дапамагаюць сфармiраваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на дарогах і ў транспарце, далучыць школьнікаў да вывучэння і прытрымлiвання правілаў дарожнага руху.
У фінальнай гульні сустрэліся самыя дасціпныя і самыя дасведчаныя каманды. У выніку гумарыстычнай барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
- 1 месца - каманда «Жазло і радар» (ДУА «Гімназія № 6 г. Маладзечна»);
- 2 месца - каманда «Двайная суцэльная» (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага»);
- 3 месца - каманда «Зебра» (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Старыя Дарогі імя Героя Савецкага Саюза Ф. Ф. Кулікова»);
- 4 месца - каманда «Па барабане» (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно»).
Па традыцыі выдавецтва «Аверсэв» узнагародзіла пераможцаў падарункамі.
Мерапрыемства арганізавана галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага аблвыканкама і упраўленнем ДАІ Мінскага аблвыканкама.