Пачаўся прыём работ на Адкрыты конкурс педагагічнага майстэрства!

Загрузіць работы для ўдзелу ў конкурсе можна на сайце konkurs.aversev.by да 15 лістапада 2019 года.

Дзякуем удзельнікам, якія ўжо зарэгістраваліся і зарэзервавалі тэмы для работ. З 1 па 15 лістапада 2019 года на сайце konkurs.aversev.by можна загрузіць план-канспект урока па выбранай тэме.

Каб загрузіць работу, неабходна:

  1. увайсці ў асабісты кабінет;
  2. у раздзеле «Загрузка конкурсных работ» выбраць тэму і прымацаваць да яе адпаведны файл з планам-канспектам урока;
  3. націснуць кнопку «Адправіць на конкурс».

Жадаем поспехаў усім удзельнікам і запрашаем зацікаўленых настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі далучыцца да конкурсу!

up
Вход