Акцыя «Пасвячэнне ў першакласнікі» – падарунак дзецям Аршанскага раёна
28 кастрычніка ў Оршы прайшла акцыя «Пасвячэнне ў першакласнікі», арганізаваная ўпраўленнем па адукацыі Аршанскага райвыканкама сумесна с выдавецтвам «Аверсэв».
28 кастрычніка ў Оршы прайшла акцыя «Пасвячэнне ў першакласнікі», арганізаваная ўпраўленнем па адукацыі Аршанскага райвыканкама сумесна с выдавецтвам «Аверсэв». Падчас урачыстага мерапрыемства ўсе дзеці, якія сёлета сталі вучнямі 1 класа сярэдняй школы № 20, прайшлi своеасаблiвы абрад уступлення ў Краiну ведаў. Разам з казачнымi героямi яны выконвалi заданнi на ўважлiвасць i кемлiвасць, спявалі песнi, вучылiся прыдумваць рыфмы да слоў.
Усе першакласнiкi атрымалі ў падарунак кнігу «Мой родны край». Гэтае выданне – зборнік цікавых фактаў пра Оршу, яе славутасці і вядомых людзей, створаны спецыяльна для дзяцей аршанскiмi пiсьменнiкамi Галiнай Уладзiмiраўнай i Сяргеем Анатольевiчам Трафiмавымi. Дзякуючы простай мове, займальным тэкстам і вясёлым заданням, школьнікі адправяцца ў падарожжа не толькі па родным горадзе, але і па ўсім раёне, палюбуюцца на старадаўнія і сучасныя будынкі, даведаюцца шмат новага пра мінулае і сучаснасць рэгіёна.
«Паняцце малой радзiмы ў кожнага чалавека сваё. Для мяне, напрыклад, гэта мой клас, мая школа, час, якi я там правёў. Цудоўна, што менавiта ў школе, у пачатку свайго шляху да ведаў першакласнiкi атрымлiваюць такую кнiгу, дзе зразумелай, "дзiцячай" мовай расказваецца ўсё самае цiкавае пра наш край», – адзначыў госць сустрэчы Андрэй Уладзiмiравiч Загурскi, кiраўнiк упраўлення па адукацыi Аршанскага райвыканкама. Дырэктар выдавецтва «Аверсэв» Дзмiтрый Леанідавіч Дзямбоўскі і галоўны рэдактар Аляксандр Мікалаевіч Таранда пажадалі школьнікам паспяховай вучобы і шчаслівых адкрыццяў.
Дарэчы, уладальнікамі пазнавальнага і карыснага падарунка ад выдавецтва «Аверсэв» у хуткім часе стануць усе першакласнікі раёна.