Навінкі! Альбомы заданняў па выяўленчым мастацтве для 1 класа

У кнігарні паступілі новыя альбомы па выяўленчаму мастацтву для 1 класа.

Дзеці любяць маляваць, а з новымі альбомамі па выяўленчым мастацтве палюбяць яшчэ больш! Усе заданні ў альбомах зразумелыя і інтуітыўныя — першакласнікам будзе лёгка і цікава выконваць іх самастойна.

Азнаёміцца з альбомамі, спампаваўшы першы ўрок, можна ўжо зараз!

Матэрыял у альбомах прыводзіцца ў зручным фармаце: 1 разварот — 1 урок. На адной старонцы даюцца падказкі: якія матэрыялы і інструменты неабходныя для работы, якую тэхніку малявання трэба выкарыстоўваць. Другая старонка прызначана для творчасці. Пасля кожнага ўрока прадугледжана сістэма самаацэнкі.

У альбомах таксама ёсць загатоўкі для паштовак да Дня маці, Новага года і Калядаў, 23 лютага, 8 Сакавіка і іншых свят.

У альбоме настаўнік знойдзе ўсю неабходную інфармацыю для правядзення заняткаў без спецыяльнай мастацкай падрыхтоўкі. Памятка юнага мастака раскажа, як працаваць з акварэльнымі і гуашавымі фарбамі, алоўкамі і фламастарамі; слоўнічак растлумачыць асноўныя тэрміны і паняцці выяўленчага мастацтва.

Альбомы адпавядаюць вучэбнай праграме і падзелены на I і II паўгоддзе. Па выніках кожнай чвэрці праводзіцца ўрок-абагульненне. На гэтым уроку вучні паўтараюць, што яны даведаліся на занятках, і замацоўваюць практычныя навыкі.

up
Вход