Навінка! Человек и мир. Практические задания для 1 и 2 классов
У кнігарні паступілі новыя сшыткі па прадмеце «Чалавек і свет» для 1 і 2 класаў.
У сшытках прадстаўлены заданні, якія навучаць малодшых школьнікаў прымяняць атрыманыя веды ў паўсядзённым жыцці.
Працуючы з дапаможнікамі, дзеці даведаюцца:
- як выбіраць прадукты, у якіх больш за ўсё вітамінаў;
- як разабрацца ў графіку работы крамы або ў тэатральнай афішы;
- як вызначыць прыдатную для піцця ваду;
- як даглядаць пакаёвыя расліны;
- як правільна паводзіць сябе з сабакам;
- як зварыць любую кашу і што ў ёй карыснага;
- як не згубіцца ў метро, а таксама многае іншае.
Школьнікі не толькі набудуць карысныя веды, але і навучацца параўноўваць прадметы, шукаць доказы, будаваць здагадкі і рабіць высновы. Усе заданні суправаджаюцца яркімі ілюстрацыямі і спрыяюць развіццю пазнавальнага інтарэсу ў вучняў.
У дапаможніках прадугледжана самаацэнка выкананай работы па крытэрыях карыснасці, цікавасці і навізны. Кожны сшытак утрымлівае таксама спіс тэм урокаў і заданняў да іх, які дапаможа настаўніку арганізаваць работу на занятках.