Развіваем музычныя здольнасці з рабочымі сшыткамі для 1–4 класаў
Рабочыя сшыткі па музыцы дапамогуць зрабіць працэс музычнага развіцця дзяцей цікавым і займальным.
Рабочыя сшыткі па музыцы дапамогуць зрабіць працэс музычнага развіцця дзяцей цікавым і займальным. З дапаможнікамі можна займацца як у класе, так і дома: паўтарыць пры жаданні любое ўпадабанае заданне, стварыць новую гукавую кампазіцыю, прыдумаць да песні арыгінальны акампанемент або яшчэ раз прастукаць (прапляскаць, пратупаць) любімы рытм.
Выконваючы заданні рабочых сшыткаў, дзеці набудуць каштоўны музычны вопыт, адкрыюць для сябе свет музыкі, пашыраць кругагляд. Набытыя веды і ўменні дапамогуць ім не толькі стаць пісьменнымі слухачамі, але і з поспехам выступаць на школьных канцэртах.
Рабочыя сшыткі па музыцы выдадзены таксама на рускай мове.