Навінка! Рабочая тетрадь к «Букварю» О. И. Тириновой
У кнігарні паступіў рабочы сшытак для заняткаў з «Букваром».
«Рабочая тетрадь к "Букварю" О. И. Тириновой» уваходзіць у склад новага вучэбна-метадычнага комплексу па навучанні грамаце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання (аўтар Вольга Ігараўна Цiрынава).
Выкарыстанне рабочага сшытка ў комплексе з букваром дазволіць арганізаваць практычную дзейнасць вучняў на ўроках навучання грамаце:
- працу са схемамі слоў і сказаў;
- мадэляванне (пабудова гукавой мадэлі слоў);
- друкаванне літар, складоў і простых слоў;
- чытанне слоў і сказаў і суаднясенне іх з малюнкамі.
Змест заданняў накіраваны на запамінанне графічнай выявы літар, правядзенне гукавога аналізу слоў, усвядомленае чытанне слоў і сказаў з вывучанымі літарамі.
Пры распрацоўцы заданняў захоўвалася тэматычнае адзінства буквара і рабочага сшытка. Таму праца са сшыткам гарманічна ўпішацца ў структуру ўрока чытання.
Настаўнік зможа творча падысці да выкарыстання дапаможніка: адны вучэбныя заданні можна паказаць спачатку ў буквары, а затым выконваць у сшытку, іншыя – наадварот, спачатку выконваць у сшытку, а праверку ажыццяўляць па буквары.
Заданні рабочага сшытка дапамогуць замацаваць веды па ўсіх вучэбных тэмах і эфектыўна адпрацаваць асвоеныя навыкі. Гульні з гукамі і літарамі будуць спрыяць развіццю пазнавальнага інтарэсу вучняў.