Ствараем яркія падзелкі па працоўным навучанні ў 1-3 класах
Вучэбна-метадычныя комплексы па працоўным навучанні для 1-3 класаў аўтара М. В. Кудзейкi ўтрымліваюць матэрыялы да ўсіх ўрокаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай.
Вучэбна-метадычныя комплексы па працоўным навучанні для 1-3 класаў аўтара М. В. Кудзейкi ўключаюць: альбом заданняў, сшытак творчых работ, план-канспект урокаў і журнал уліку ведаў на безадзнакавай аснове. Таксама для працы з вучэбна-метадычнай комплексам выдадзена каляндарна-тэматычнае планаванне, якое дапаможа педагогам арганізаваць навучальны працэс.
Альбомы стануць незаменнымi памочнікамi вучняў на ўроках працы, бо ў іх ёсць усё неабходнае для будучых вырабаў:
- каляровая папера і кардон;
- рознакаляровыя лісты з разметкай вырабаў і шаблонамі;
- выкрайкі і разгорткі;
- дэкор для аздаблення вырабаў;
- спісы матэрыялаў і інструментаў, якія спатрэбяцца для працы.
Усе матэрыялы альбомаў змацаваны спружынай і для зручнасці размешчаны ў парадку выкарыстання на ўроках.
У сшытках творчых работ прыведзены падрабязныя тэхналагічныя карты вырабаў, парады і падказкі па іх стварэнні, самаінструктаж па тэхніцы бяспекі, цікавыя і творчыя ідэі для самастойнай працы. Ацэначныя лісткі ў сшытках дапамогуць прааналізаваць веды і ўменні вучняў па методыцы навучання без адзнакi.
Планы-канспектаў урокаў дапамогуць настаўніку арганізаваць работу на ўроку з сшыткам i альбомам. У дапаможнiках падрабязна апісаны ход кожнага ўрока, прыведзены разнастайныя метадычныя матэрыялы.
На нашым сайце таксама можна спампаваць дапаможнік «Трудовое обучение. 1 класс. Журнал учета знаний на безотметочной основе». Журнал дапаможа настаўніку збіраць інфармацыю аб індывідуальных дасягненнях вучняў, аб працэсе рэалізацыі і фарміравання самаацэнкі, аб поспехах і праблемах засваення вучэбнага матэрыялу.