ЦТ. Зборнікі тэстаў 2019 года ўжо ў продажы!

Зборнікі тэстаў па ўсіх прадметах цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года паступілі ў продаж у кніжныя магазіны Беларусі.

Зборнікі змяшчаюць тэставыя заданні, прапанаваныя Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў на цэнтралізаваным тэсціраванні ў 2019 годзе. Да ўсіх заданняў прапанаваны адказы. У выданнях прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа набыць навыкі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на цэнтралізаваным тэсціраванні 2020 года.

up
Вход