Карціна месяца

Працяг знаёмства з карцінамі з нашага календара.

«Лета сыходзiць». 2002 год
Iсаёнак Марыя Iванаўна
Палатно, алей

Традыцыйна ў карціне Марыі Іванаўны Исаёнак гучыць кветкавы матыў. Тонкія пералівы святла, мяккія адценні колеру, цёплыя фарбы летніх фруктаў і ягад падобныя на ўспаміны, напоўненыя рамантычным настроем. Кожны колер палатна перадае сентыментальнасць развітання з летам.

Карціна прадстаўлена ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Працягваючы традыцыі імпрэсіянізму, мастачка цудоўна валодае майстэрствам адлюстроўваць рухі святла, найтанчэйшыя пераходы колеру і ствараць адчуванне паветра ў карціне.

Марыя Іванаўна Исаёнак (1949) – адкрытая і вытанчаная беларуская мастачка. Яна любуецца светам і далікатна перадае яго простыя і складаныя праяўленні ў сваіх працах. Для кожнага сюжэта мастачка стварае асаблівую мелодыю, якая робіць кампазіцыю своеасаблівай і непаўторнай.

Творы Марыі Іванаўны знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога мастацкага музея, у фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама ў прыватных замежных калекцыях.

up
Вход