Дэлегацыя студэнтаў з Кітая наведала выдавецтва «Аверсэв»

У рамках адукацыйнай праграмы па абмене «Выдавецкая справа і паліграфія ў Беларусі» студэнты з Кітая наведалі офіс выдавецтва.

У рамках адукацыйнай праграмы па абмене «Выдавецкая справа і паліграфія ў Беларусі» студэнты з Кітая наведалі офіс выдавецтва. Праграма распрацавана Шанхайскім паліграфічным каледжам сумесна з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам i паспяхова дзейнічае ўжо трэці год.

У гэтым годзе разам з замежнымі навучэнцамі кампанію наведаў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Выдавецтва «Аверсэв» гасцінна сустрэла кітайскую дэлегацыю і пазнаёміла яе членаў з асаблівасцямі выдавецкай справы. Студэнты наведалі ўсе падраздзяленні кампаніі, пазнаёміліся з кожным этапам падрыхтоўкі будучай кнігі да друку, задалі пытанні, якія іх цікавілі, супрацоўнікам і падзяліліся вопытам сваёй краіны.

На памяць пра наведванне офіса навучэнцы зрабілі фатаграфіі і атрымалі прыемныя сувеніры.

up