«Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»
Выдавецтва «Аверсэв» стане ўдзельнікам выставы-кірмашу «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», якая адбудзецца 15 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі музея «Замковый комплекс "Мир"».
Выдавецтва «Аверсэв» стане ўдзельнікам выставы-кірмашу «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку», якая адбудзецца 15 чэрвеня 2019 года на тэрыторыі музея «Замковый комплекс "Мир"».
Падчас свята прадугледжаны прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, праца тэматычных пляцовак, аўтограф-сесіі з пісьменнікамі і паэтамі. Мастакі выдавецтваў раскажуць наведвальнікам пра сучасныя кірункі ў кніжным дызайне, а ў залах музея пройдзе выстаўка «Вялікае Кніжнае Люстэрка», дзе будуць прадстаўлены кнігі, што належалі Радзівілам. Запланаваны круглы стол «Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве», у якім прымуць удзел літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы.
Выстава адбудзецца з 10:00 да 18:00 па адрасе: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г. п. Мір, музей «Замковый комплекс "Мир"».
Чакаем вас на свяце!