Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіла калектыў выдавецтва «Аверсэв»
Значны ўклад у развіццё вучэбнага кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 25-годдзем з дня заснавання калектыў выдавецтва «Аверсэв» узнагароджаны Падзякай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нагруднымі знакамі «Выдатнік друку Беларусі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адзначыла наступных супрацоўнікаў кампаніі:
- намесніка дырэктара па развіцці – Латушкіну Ганну Густаваўну;
- начальніка вытворчага аддзела – Казак Наталлю Уладзіміраўну;
- начальніка рэдакцыйна-выдавецкага аддзела – Фіневіч Жанну Віктараўну.
Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь уручыла наступным супрацоўнікам кампаніі:
- кіраўніку сектара пачатковай адукацыі – Кісялёвай Марыне Вячаславаўне;
- кіраўніку сектара камп'ютарнага набору і вёрсткі – Ягела Але Вітальеўне;
- кіраўніку сектара рэдагавання – Амяльчэню Ігару Сяргеевічу.
Выдавецтва «Аверсэв» дзякуе Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь за высокую ацэнку нашага прафесіяналізму і працы!