Адзначаем разам свята «Развітанне з Букваром»!
Выдатным падарункам да свята стане «Моя первая книга для чтения после букваря».
На свяце ў канцы навучальнага года першакласнікі развітваюцца са сваёй першай прачытанай кнігай – Букваром. Ён пазнаёміў рабят з літарамі, навучыў чытаць склады, словы і цэлыя сказы. Зараз дзеці гатовы рабіць свае першыя крокі ў свет самастойнага чытання, а дапаможа ім у гэтым «Моя первая книга для чтения после букваря» аўтара Вольгі Ігараўны Цірынавай.
У кнізе прадстаўлены творы класікаў дзіцячай літаратуры, любімых многімі пакаленнямі чытачоў: А. Барто, С. Маршака, В. Асеевай, Л. Талстога, Э. Успенскага, К. Чукоўскага і многіх іншых. Усе творы суправаджаюцца яркімі ілюстрацыямі і дапамагаюць дзецям даведвацца пра штосьці новае, развіваць уяўленне, расці добрымі і ўважлівымі да навакольных. Дзіця з задавальненнем будзе чытаць невялікія па аб'ёме і займальныя па змесце тэксты.
Жадаем пасябраваць з новай кнігай!