47-ы Мінскі абласны злёт юных інспектараў дарожнага руху
24 красавіка 2019 года Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» прыняў 47-ы злёт юных інспектараў дарожнага руху Мінскай вобласці. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 23 каманды – пераможцы раённых спаборніцтваў.
24 красавіка 2019 года Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» прыняў 47-ы злёт юных інспектараў дарожнага руху Мінскай вобласці. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 23 каманды – пераможцы раённых спаборніцтваў.
Конкурсная праграма працягвалася да 27 красавіка і ўключала спаборніцтвы па медыцыне, фігурным ваджэнні веласіпеда, уменні арыентавацца ў аўтагарадку, уважлівасці, маляванні і, вядома, па Правілах дарожнага руху.
Шмат гадоў арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Дзяржаўтаінспекцыя і Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. Злёт адкрыў начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі УДАІ УУС Мінаблвыканкама, супрацоўнікі Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, а таксама выдавецтва «Аверсэв».
Цырымонія ўзнагароджання пасля паспяховага завяршэння конкурсаў прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы ў вялікай актавай зале цэнтра «Зубраня».
У конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР» перамаглі Канстанцін Брадко і Ірына Каробчанка. Яны прадстаўлялі Смалявіцкі раён.
Званне самых уважлівых удзельнікаў дарожнага руху прысудзілі Ягору Гляцэвічу з Барысаўскага раёна і Сафіі Гаварушка са Смалявіцкага раёна.
Для ўзнагароджання пераможцаў творчага конкурсу «Газета» на тэму «50 гадоў "Зубраняці"» на сцэну запрасілі кіраўніка рэдакцыі выдавецтва «Аверсэв» Наталлю Чарнушэвіч. Вядучыя адзначылі, што журы вельмі ўразілі газеты, створаныя вучнямі. У выніку 3-е месца прысудзілі камандзе Бярэзінскага раёна, 2-е месца – камандзе Крупскага раёна. А самая лепшая мастацкая работа атрымалася ў каманды г. Жодзіна.
Лепшымі ў фігурным ваджэнні веласіпеда ў асабістым заліку сталі Кірыл Пальчык з Клецкага раёна і Ірына Каробчанка са Смалявіцкага раёна. У асабістым заліку па экзамене «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі» самыя высокія вынікі паказалі Вінсэнт Мірановіч з Лагойскага раёна і Ангеліна Прычынец са Стаўбцоўскага раёна.
Па выніках трох спаборніцкіх дзён 3-е прызавое месца заняла каманда ЮІР СШ № 3 г. Клецка. Каманда ЮІР СШ № 3 г. Нясвіжа заваявала 2-е месца. А пераможцам 47-га Мінскага абласнога злёту стала каманда СШ № 2 г. Смалявічы. Вучні прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім злёце юных інспектараў руху ў маі. Пераможцы ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі, прызамі, а таксама падарункамі ад выдавецтва «Аверсэв».