Віншуем пераможцаў гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Панарама інавацыйных адукацыйных практык “Акадэмія ўрока – 2019”»!

23 красавіка 2019 года ў малой зале Мінскага гарадскога палаца культуры адбылося ўзнагароджанне фіналістаў «Акадэміі ўрока» – аднаго з самых яркіх і значных конкурсаў у сістэме сталічнай адукацыі.

23 красавіка 2019 года ў малой зале Мінскага гарадскога палаца культуры адбылося ўзнагароджанне фіналістаў «Акадэміі ўрока» – аднаго з самых яркіх і значных конкурсаў у сістэме сталічнай адукацыі.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі правялі 28 аўтарскіх урокаў, на якіх прысутнічалі звыш 2 тысяч педагагічных работнікаў сталіцы. Пераможцы «Акадэміі ўрока» ў 2020 годзе прадставяць Мінск на галоўным конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь «Настаўнік года».

Па выніках конкурсу першынство заваявалі:

ПЕРАМОЖЦА, уладальнік Гран-пры – настаўнік фізікі ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска» Кастрычніцкага раёна Аляксандр Генадзьевіч Сядзяка;

ЛАЎРЭАТЫ:

  • 1-е месца – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй № 2 г. Мінска» Ленінскага раёна Алена Канстанцінаўна Пекач;
  • 2-е месца – настаўнік геаграфіі ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска» Фрунзенскага раёна Таццяна Сяргееўна Бародзіч;
  • 3-е месца – настаўнік біялогіі ДУА «Сярэдняя школа № 165 г. Мінска» Маскоўскага раёна Наталля Канстанцінаўна Калян.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання выдавецтва «Аверсэв» уручыла падарункі фіналістам конкурсу.

Віншуем пераможцаў і дзякуем ім за неацэнны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення!

up
Вход