Віншуем фіналістаў XIV Рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда»
У Акадэміі МУС 19 красавіка прайшоў фінал XIV Рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда».
У Акадэміі МУС 19 красавіка прайшоў фінал XIV Рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда». Алімпіяда «Феміда» праводзіцца штогод з 2006 года, і за гэты час у ёй прынялі ўдзел каля 1000 вучняў і выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў. Галоўная яе мэта – выхаванне патрыятызму і пачуцця грамадзянскага абавязку ў падрастаючага пакалення.
Большасць фіналістаў прыбыла з рэгіёнаў. Гэта каманды «Цытадэль» Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, «Кодэкс» СШ № 8 г. Брэста, «Палескія рэйнджары» Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і «Слаўны пантэон» СШ № 15 г. Мазыра. У спіс наймацнейшых увайшлі таксама каманды «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (г. Слуцк) і «Альянс» СШ № 116 г. Мінска.
Фінал уключаў 6 конкурсаў, а таксама тэатралізаваныя выступленні, падрыхтаваныя ўдзельнікамі. Каманды расказвалі пра сябе, свае навучальныя ўстановы і малую радзіму. Капітаны ўдзельнічалі ў бліцапытанні па гісторыі, правазнаўстве, геаграфіі. Таксама сярод конкурсаў было тэсціраванне па прадмеце «Грамадазнаўства», выступленне прамоўцаў, напісанне кароткага апавядання па зададзеных фразах на крымінальную тэму і вуснае апытанне па змесце фільмаў савецкага і беларускага кінематографа, прысвечаных міліцыі.
Па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымала каманда «Pro et contra» Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.
На другім месцы – каманда «Палескія рэйнджары» Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.
Трэцяе месца заняла каманда «Слаўны пантэон» СШ № 15 г. Мазыра.
Традыцыйна на цырымоніі ўзнагароджання ўсім фіналістам былі ўручаны каштоўныя падарункі і вучэбная літаратура ад выдавецтва «Аверсэв».