Карціна месяца

Працяг знаёмства з карцінамі календара выдавецтва.

Працяг знаёмства з карцінамі календара выдавецтва.

«Велікодны нацюрморт», 1992 год. Алей, палатно

У карціне закранута тэма хрысціянскага свята Вялікадня. Аўтар намаляваў нацюрморт у манеры «жорсткай канструкцыі». Тут можна ўбачыць прыёмы і графікі, і жывапісу. Аляксандр Мікалаевіч Грышкевіч імкнуўся перадаць праз прамень святла, які выходзіць з палатна, уваскрашэнне і пачуццё свята. Выкарыстанне максімальнага колеравага кантрасту зрабіла карціну нерэалістычнай.

Грышкевіч Аляксандр Мікалаевіч (1961) скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1996 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінска, цэнтры культуры г. Свеце (Польшча). Працуе ў жанры пейзажа.

Спампаваць каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва» можна на нашым сайце.

up
Вход