Віншуем пераможцаў гарадскога конкурсу «Педагагічны дэбют – 2019»

26 сакавіка адбыўся фінал гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі» 2019 у намінацыі «Педагагічны дэбют».

26 сакавіка адбыўся фінал гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі» 2019 у намінацыі «Педагагічны дэбют».

Фінальнае конкурснае заданне «Педагагічны практыкум “Вучыцеся з намі, вучыцеся ў нас”», якое адбылося ў Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама, сабрала поўную залу неабыякавых прыхільнікаў. Падтрымаць удзельнікаў конкурсу прыйшлі прадстаўнікі рэктарата БДПУ і МДЛУ, супрацоўнікі метадычнай службы горада, маладыя педагогі сталічных устаноў адукацыі. Канкурсанты прадэманстравалі свае метадычныя прыёмы: «Акварыум», «Чамадан. Млын. Кошык», «5 крокаў ідэальнай дыскусіі»,«Мультысэнсарны аналіз», «ЛСМ для STEAM-адукацыі»,«Камунікатыўнае заданне». Педагагічны практыкум атрымаўся прафесійным і яркім.

Пасля падвядзення вынікаў былі названы імёны пераможцаў, студэнтаў УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»:

1-е месца: Гец Вікторыя Ігараўна, гістарычны факультэт;
2-е месца: Сокал Ганна Іванаўна, фізіка-матэматычны факультэт;
3-е месца: Данільчык Дар’я Сяргееўна, факультэт прыродазнаўства.

Выдавецтва «Аверсэв» традыцыйна падтрымала ўдзельнікаў педагагічнага конкурсу: уручыла фіналістам камплекты вучэбна-метадычнай літаратуры і сувеніры.

Віншуем пераможцаў і жадаем гэтак жа ярка і таленавіта працягваць свой прафесійны шлях!

up
Вход