Карціна месяца
Працягваем знаёмства з карцінамі беларускіх мастакоў з нашага календара.
«Час пакаяння». 1998 год
Касцючэнка Васiль Кузьмiч
Палатно, алей
Пераклікаючыся па стылі выканання з традыцыйным народным іканапісам, карціна Васіля Касцючэнкі адлюстроўвае асаблівую сучасную маляўнічую мову мастака.
Усё ў ёй напоўнена сімвалічным зместам: і сюжэт, і насычаны чырвоны колер, і прадметная среда. Гераіня твора – таксама сімвалічная фігура, пазбаўленая «партрэтнасцi», вобраз чалавека, які знаходзіць у жыцці месца для пачуццяў, веры і духоўнасці.
Карціна прадстаўлена ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Васіль Кузьміч Касцючэнка (1953) – вядомы беларускі мастак, педагог, член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Творчасць аўтара адлюстроўвае яго жаданне спазнаць навакольны свет на эмацыйным узроўні, таму мастак часта выкарыстоўвае ў сваіх карцінах імпульсіўныя акорды актыўных каляровых плям.