Карціна месяца
Працяг знаёмства з карцінамі з нашага календара.
Працягваем знаёміць вас з карцінамі з нашага календара.
«У бацькавым садзе», 2003 год. Алей, палатно
У карціне адлюстравана настальгія па бацькавым доме і садзе ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна, дзе нарадзіўся мастак Уладзімір Іванавіч. Свае яркія ўражанні з дзяцінства аўтар перанёс на палатно, не шкадуючы жыццярадасных фарбаў, і на аснове рэальнасці стварыў выдуманы свет, напоўнены шчырымі перажываннямі і пачуццямі.
Пракапцоў Уладзімір Іванавіч (1953) — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, аўтар больш чым 200 карцін. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, аспірантуру, вучыўся ў мастакоў-педагогаў знакамітай віцебскай мастацкай школы. З 1998 года ўзначальвае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Спампаваць каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва» можна на нашым сайце.