Выдавецтва «Аверсэв» на кніжнай выставе – 2019

З 6 па 10 лютага 2019 г. выдавецтва «Аверсэв» прыняло ўдзел у XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

З 6 па 10 лютага 2019 г. выдавецтва «Аверсэв» прыняло ўдзел у XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. На стэндзе выдавецтва прайшлі прэзентацыі, майстар-класы, віктарыны:

  • нашы аўтары Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафiмавы правялі віктарыну для дзяцей «Цуды роднага краю»;
  • Міхаіл Вікенцьевіч Кудзейка – майстар-клас «Чароўны працаўнічок: складаем арыгамі»;
  • Вольга Яўгенаўна Шыдлоўская – прэзентацыю серыі «Скоро в школу»;
  • Таццяна Міхайлаўна Нядвецкая і Раіса Раманаўна Касянюк – прэзентацыю серыі «Жыла-была казка»;
  • Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці сумесна з кампаніяй «Аркитек Мультима» падрыхтавала для вучняў віктарыну «Мы – за бяспеку на дарогах».

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у нашых мерапрыемствах, і чакаем вас у наступным годзе!

Паглядзець, як гэта было, можна ў нашым відэароліку.

up
Вход