Запрашаем прыняць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Астраномія»

Удзельнікамі могуць стаць вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Заяўкі можна дасылаць да 24 лютага 2019 года.

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па вучэбным прадмеце «Астраномія». Заяўкі можна дасылаць да 24 лютага 2019 года.

Арганізатарам выступае НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

Інтэрнэт-алімпіяда ўключае дыстанцыйны (завочны) і вочны этапы. Кожны этап уключае два туры.

  • I тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 19 сакавіка 2019 года.
  • II тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 26 сакавіка 2019 года.
  • I і II туры вочнага этапу пройдуць 25 красавіка 2019 года.

Больш падрабязна азнаёміцца з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды, патрабаваннямі да работ, мэтамі, задачамі, тэрмінамі правядзення і правіламі падачы заявак можна на нацыянальным адукацыйным партале.

Па традыцыі выдавецтва «Аверсэв» акажа інфармацыйную падтрымку ў правядзенні мерапрыемства і ўзнагародзіць пераможцаў прызамі.

up
Вход