Карціна месяца
Працяг знаёмства з карцінамі з нашага календара.
Працягваем знаёміць Вас з карцінамі з нашага календара.
«Зімовы вечар», 2004 год. Палатно, алей
Карціна напісана з натуры ў вёсцы Харужы Валожынскага раёна, у якой мастак жыве ўжо чвэрць стагоддзя і якую называе сваёй малой радзімай. На палатне адлюстраваны зімовы вясковы пейзаж са старымі драўлянымі дамамі, жыхароў якіх аўтар ведаў асабіста як каларытных, цікавых людзей.
Сонечных дзён зімой у Беларусі вельмі мала, а вечароў тым больш. Таму палатно пісалася каля двух месяцаў і дарагая была кожная хвіліна. Нягледзячы на тое што карціна зімовая, яна напоўнена цеплынёй мастака, які перадае бязмежную любоў да беларускіх пейзажаў.
Бархаткоў Ігар Антонавіч (1958) – вядомы беларускі мастак, верны класічнаму пейзажу. Выкарыстоўвае тэхніку алейнага жывапісу. Каб быць бліжэй да прыроды, пераехаў з Мінска ў вёску. З 1988 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Спампаваць каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва» можна на нашым сайце.