Вучымся чытаць склады з наглядным дапаможнікам «Окошки»!

У кнігарні паступіў новы наглядны дапаможнік для першакласнікаў па навучанні чытанню складоў.

У кнігарні паступіў новы наглядны дапаможнік для першакласнікаў па навучанні чытанню складоў. Ён складзены аўтарам вучэбна-метадычнага комплексу «Обучение грамоте» Вольгай Ігараўнай Цiрынавай.

Для працы з дапаможнікам «Окошки» неабходна ўстанавіць у левым акенцы любую зычную літару, а ў правым – палоску з галоснымі літарамі так, каб галосныя з'яўляліся ў акенцы па чарзе. Перасоўваючы правую палоску, вучні чытаюць склады, якія ўтварыліся. Затым мяняецца зычная літара і першакласнікі вучацца чытаць новыя склады.

Вучэбны дапаможнік «Окошки» робіць працэс навучання чытанню складоў больш наглядным і простым: вучні хутка асвояць склады і змогуць перайсці да чытання слоў і сказаў.

up