Карціна месяца – «Вечар». Эксклюзіўны каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва»

У 2019 годзе выдавецтву «Аверсэв» споўніцца 25 гадоў. Да свайго юбілею мы выдалі эксклюзіўны каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва», прысвечаны сучаснаму беларускаму жывапісу. У календары прадстаўлена 12 работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
У пачатку кожнага месяца мы будзем расказваць пра мастака і яго карціну.

У 2019 годзе выдавецтву «Аверсэв» споўніцца 25 гадоў. Да свайго юбілею мы выдалі каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва», прысвечаны сучаснаму беларускаму жывапісу. У календары прадстаўлена 12 работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У пачатку кожнага месяца мы будзем расказваць пра мастака і яго карціну.

Карціна: «Вечар», 2008 год. У ёй мастак перадае свой зімовы настрой, гледзячы ўвечары на Мірскі замак скрозь сад.

Качан Канстанцін Іванавіч

Мастак нарадзіўся 4 сакавіка 1950 года ў в. Лаўрышава Гродзенскай вобласці. У 1975 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1977 па 1980 год быў слухачом Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, браў урокі жывапісу.

Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980 года. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах нацюрморта, пейзажа. З'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1987 года. Работы К. І. Качана знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі, у Траццякоўскай галерэі (Масква), у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск).

20 чэрвеня 2014 года ў музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку была адкрыта персанальная карцінная галерэя Канстанціна Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака. У 2018  годзе ў Мінску ў карціннай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава «Правінцыя».

Пазнаёміцца з іншымі карцінамі К. І. Качана вы можаце на сайце мастака.

Спампаваць каляндар «Таямнiцы сучаснага мастацтва» можна на нашым сайце.

up
Вход