Нарадзілася ў г. Смалявічы Мінскай вобласці. Скончыла музычную школу, сярэднюю школу з залатым медалём і Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Студэнткай ездзіла на стажыроўку ў Манчэстэрскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).
Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам англійскай мовы ў школе-гімназіі № 7 г. Жодзіна. Удзельнічала ў раённых, абласных і рэспубліканскіх семінарах на базе школы-гімназіі. Прыняла ўдзел ва ўсесаюзнай педагагічнай «Эврике-Авангард». У 1994 годзе атрымала кваліфікацыю «настаўнік вышэйшай катэгорыі».
Некалькі разоў стажыравалася за мяжой па камунікатыўным навучанні англійскай мове, методыцы выкладання англійскай мовы, напісанні падручнікаў, навыкам прэзентацыі. Працавала як метадыст: ездзіла з семінарамі па Беларусі. Паралельна ўзначальвала школьнае і гарадское метадаб'яднання замежных моў, некаторы час працавала намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце ў гімназіі. У якасці метадыста ўдзельнічала ў праграме па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ г. Мінска. Вяла двухгадовы цыкл тэлеперадач на БТ па навучанні англійскай мове на аснове відэакурсаў Look Ahead.
Зараз працуе выкладчыкам англійскай мовы ў лінгвістычным цэнтры SOL Minsk.
З 2000 года займаецца напісаннем падручнікаў: узначальвала калектыў аўтараў па напісанні серыі вучэбных комплексаў Magic Tour для гімназій (5–8 класы), з’яўляецца суаўтарам нацыянальных падручнікаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій (5–11 класы).



