Варабей М. І. | Аўтары | Аверсэв

Варабей Марына Іванаўна

Воробей М. И.

Нарадзілася 4 лютага 1974 года ў в. Залессе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1993 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

На дадзены момант працуе настаўнікам пачатковых класаў у ДУА «Гімназія г. Петрыкава». Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (настаўнік-метадыст).

Пераможца IV Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў» (Дыплом I ступені). Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшую распрацоўку эколага-краязнаўчага маршруту «Здаровае лета» ў намінацыі «Мой родны кут» (Дыплом II ступені). Пераможца Рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак у намінацыі «Разам з бацькамі» (Дыплом II ступені).

Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый.

Суаўтар метадычнай лабараторыі для настаўнікаў раёна.

up
Вход