Вернікоўская А. В. | Аўтары | Аверсэв

Вернікоўская Ала Віктараўна

Нарадзілася 20 чэрвеня 1952 года ў г. Брэсце.

У 1974 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым аспірантуру. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Методика преподавания русского языка».

Працавала старшым навуковым супрацоўнікам НДІ педагогікі Нацыянальнага інстытута адукацыі; дацэнтам, а затым (на працягу 10 гадоў) загадчыкам кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 года па цяперашні час — дацэнт кафедры славянскіх моў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Аўтар больш за 160 публікацый: вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове для 2–3 класаў школ з рускай і беларускай мовамі навучання (падручнікаў, метадычных рэкамендацый, вучэбных дапаможнікаў, праграм), навукова-метадычных артыкулаў, а таксама дапаможнікаў для студэнтаў, якія вывучаюць рускую мову як замежную.

У 1990 годзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР».

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

up
Вход