Страмок І. М. | Аўтары | Аверсэв

Страмок Ірына Міхайлаўна

Стремок И. М.

Нарадзілася 13 снежня 1954 года ў Мінску.

У 1978 годзе скончыла з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

Працавала настаўнікам пачатковых класаў у СШ № 35 г. Мінска.

У 1985 годзе скончыла аспірантуру пры НДІ зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР (г. Масква) па спецыяльнасці «Методыка выкладання літаратуры». У 1986 годзе там жа абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Обучение шестилетних учащихся осознанному чтению».

Пасля заканчэння аспірантуры і па цяперашні час працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі вядучым навуковым супрацоўнікам лабараторыі пачатковай адукацыі (з 2006 па 2011 год была загадчыкам лабараторыі пачатковай адукацыі).

Вядомы навуковец і метадыст у галіне пачатковай адукацыі, аўтар больш за 200 навукова-метадычных работ. Суаўтар сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання літаратурнаму чытанню ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: канцэпцыі вучэбнага прадмета «Літаратурнае чытанне», адукацыйнага стандарту, вучэбных праграм па літаратурным чытанні (2-4 класы), нормаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па літаратурным чытанні. Аўтар 11 падручнікаў па літаратурным чытанні для 2-4 класаў: «Светлячок. 4 класс» (у суаўтарстве, 1989, 1993), «Проталинка. 2-4 классы» (1999-2001), «Литературное чтение. 2-4 классы» (2006-2008, 2012-2014), 4 хрэстаматый, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Падручнік па літаратурным чытанні для 2 класа адзначаны дыпломам Рэспубліканскага конкурсу «Падручнік 2000 года для агульнаадукацыйнай школы».

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2009), ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі «Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Кандыдат педагагічных навук.

up
Вход