Сямёнава В.Г. | Аўтары | Аверсэв

Сямёнава Вольга Генадзеўна

Семенова О. Г.

Нарадзілася 3 жніўня 1981 года ў Мінску.

Вучылася ў мінскай школе з мастацкім ухілам. Вышэйшую педагагічную адукацыю атрымала ў БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Пачатковыя класы. Выяўленчае мастацтва». Паралельна вучылася на факультэце дызайну Міжнароднага гуманітарнага інстытута БДУ.

Больш за дзесяць гадоў працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе № 99 г. Мінска.

Сферай інтарэсаў з'яўляецца дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва ў іх тэарэтычнай, практычнай і метадычнай праявах.

Актыўна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі выдавецтвамі ў сферы мастацкага ілюстравання друкаванай прадукцыі і вучэбных выданняў. З'яўляецца мастаком першага вучэбнага дапаможніка па навучанні беларускай мове кітайскіх вучняў.

Аўтар вучэбнага дапаможніка «Изобразительное искусство» для 3 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, артыкулаў па методыцы навучання выяўленчаму мастацтву вучняў.

up
Вход