Сачанка Л. А. | Аўтары | Аверсэв

Сачанка Людміла Аляксандраўна

Саченко Л. А.

У 2001 годзе з адзнакай скончыла Мінскі педагагічны каледж № 2 імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная», у 2005 годзе – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па гэтай жа спецыяльнасці.

У 2011 годзе скончыла магістратуру БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Псіхалогія», у 2020 годзе - аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія».

Працавала ва ўстановах дашкольнай адукацыі Мінска ў якасці выхавальніка, педагога-псіхолага. Была спецыялістам 1-й катэгорыі ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навуковым супрацоўнікам лабараторыі дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, выкладчыкам Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.

З 2022 года – выкладчык прыватнай установы адукацыі «Мінскі каледж прадпрымальніцтва».

Аўтар і суаўтар вучэбных дапаможнікаў і навуковых публікацый па праблемах дзіцячай, сямейнай і педагагічнай псіхалогіі.

Прызёр Рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства. Уладальнік прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Пераможца гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы» ў намінацыі «Лепшы вопыт па арганізацыі дапрафесійнай і прафесійнай падрыхтоўкі, дапрофільнага і профільнага навучання, прафесійнай адукацыі».

Уладальнік падзякі і ганаровай граматы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

up
Вход