Руцкая Л. А. | Аўтары | Аверсэв

Руцкая Людміла Аляксандраўна

Метадыст Цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Агульны педагагічны стаж – 35 гадоў, з іх 23 гады прысвяціла выкладанню ў пачатковых класах, 4 гады – працы ў якасці намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (г. Кагалым Цюменскай вобласці, Расія).

Адзначана нагрудным знакам «Ганаровы работнік агульнай адукацыі Расійскай Федэрацыі» і медалём «За ўклад у развіццё адукацыі».

У сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Фокіна працуе з 2013 года. На высокім прафесійным узроўні валодае методыкай развіваючага навучання Эльконіна – Давыдава. Метадычным майстэрствам дзеліцца са сваімі калегамі ў працэсе выкладчыцкай дзейнасці, у ходзе правядзення навучальных мерапрыемстваў, майстар-класаў, круглых сталоў і г. д.

Аўтар вучэбных дапаможнікаў па рускай мове для вучняў пачатковай школы і шматлікіх публікацый па розных аспектах навучання рускай мове ў пачатковай школе.

up
Вход