Паніматка А. П. | Аўтары | Аверсэв

Паніматка Аляксандр Пятровіч

Пониматко А. П.

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1956 года ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

У 1979 годзе скончыў факультэт іспанскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, кваліфікацыя — настаўнік іспанскай і англійскай моў.

Дэкан перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, дацэнт кафедры методыкі выкладання замежных моў.

Педагагічны стаж — 31 год.

Больш за 170 публікацый, сярод якіх:

  • дзяржаўныя адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы», дзяржаўныя адукацыйныя стандарты сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце «Замежная мова», канцэпцыя выкладання вучэбнага прадмета «Замежная мова», вучэбныя праграмы і праграмы факультатыўных курсаў па замежных мовах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • вучэбныя дапаможнікі па методыцы выкладання замежных моў;
  • вучэбна-метадычныя комплексы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па іспанскай, англійскай і кітайскай мовах;
  • даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, электронныя трэнажоры па замежных мовах для навучэнцаў пачатковых класаў на платформе MOODLE;
  • артыкулы і тэзісы выступленняў на канферэнцыях па тэмах: праблемы ранняга навучання замежным мовам; асаблівасці выкарыстання гульнявых тэхналогій, сродкаў выяўленчай і музычнай нагляднасці ў навучанні замежным мовам; спецыфіка распрацоўкі крытэрыяў ацэнкі ўзроўняў сфарміраванасці кампанентаў камунікатыўнай кампетэнцыі; праблемы падрыхтоўкі перакладчыкаў і інш.

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, стыпендыят праграмы Дж. Фулбрайта.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.


up
Вход