Місуна К. А. | Аўтары | Аверсэв

Місуна Кацярына Антонаўна

Мисуно Е. А.

Нарадзілася 18 чэрвеня 1946 года ў в. Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла з адзнакай факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), аспірантуру пры ім. Абараніла дысертацыю па праблемах фанетыкі англійскай мовы.

Выкладчыцкая і навуковая дзейнасць звязана з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, дзе на працягу многіх гадоў выкладала на кафедры фанетыкі англійскай мовы і кафедры тэорыі і практыкі перакладу. На працягу шэрага гадоў займала пасаду загадчыка кафедры тэорыі і практыкі перакладу.

Прайшла навуковую і вучэбную стажыроўку ў шэрагу ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі і Бельгіі.

З'яўляецца аўтарам больш за 60 публікацый, у тым ліку артыкулаў па пытаннях англійскай філалогіі, вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і вучняў сярэдняй школы. Сярод найбольш значных публікацый — падручнікі для студэнтаў спецыяльных вышэйшых навучальных устаноў па практычнай фанетыцы англійскай мовы (у суаўтарстве) і практыцы перакладу.

Мае званне выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

up
Вход